Мінчука, якога голым затрымалі каля Вечнага агня, адправілі ў вар'ятню
У вар'ятню адправілі мінука, які голы грэўся каля Вечнага агня на плошчы Перамогі ў сталіцы. Ён будзе праходзіць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Нагадаем, супраць 19-гадовага навучэнца адной з мінскіх
прафесійна-тэхнічных вучэльняў была распачатая крымінальная справа за
злоснае хуліганства.
Цяпер жа праваахоўнікі маюць намер распачаць супраць яго яшчэ дзве крымінальныя справы: за знявагу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і супраціў супрацоўнікам міліцыі. Хлопец падчас затрымання аказаў супраціў міліцыянтам, сарваў у аднаго з іх фуражку, у другога - бэдж, які кінуў у Вечны агонь.
Інтэрфакс