Мінчук выратаваў пад Баранавічамі маладую сям'ю, што танула ў ледзяной вадзе

Маладую сям'ю з трох чалавек выратаваў ад гібелі мінчук Фёдар Мішэвіч. Ён аказаўся адным з першых на месцы здарэння каля вёскі Зорная Баранавіцкага раёна. Там перакулілася і ўпала ў прыдарожны вадаём іншамарка.

Малады чалавек, яе кіроўца, які ехаў у сталіцу, не саўладаў з кіраваннем. У салоне былі яго жонка і двухгадовая дачка. Машына пачала тануць.

Фёдар Мішэвіч, убачыўшы гэта, спыніў свой аўтамабіль і кінуўся ў ледзяную ваду. Спачатку ён выцягнуў дарослых, якія былі ў непрытомнасці. Пасля адшукаў у салоне дзяўчынку. Яе выратавалі ў рэанімацыі ў бальніцы і зараз лечаць ад пнеўманіі.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі