Вы тут

Мінчук хацеў нелегальна прадаць 5000 медыцынскіх масак

Медыцынскія маскі / belnaviny.by

Падаткавікі і міліцыянты Мінска выявілі нелегальнага гандляра медыцынскімі маскамі, перадае агенцтва "Мінск-Навіны". 

Мужчына прапаноўваў праз групу ў Viber купіць у яго 5000 медыцынскіх масак за 5250 рублёў. Гэтыя тавар набыў вялікую папулярнасць падчас пандэміі каранавіруса. 

Затрымалі нелегальнага гандляра ўвечары 23 сакавіка. На мужчыну склалі пратакол, а ўвесь тавар арыштавалі. 

Высветлілася, што маскі вырабленыя ў Беларусі і ўсе яны з адной партыі. Цяпер аператыўнікі ўсталёўваюць іх паходжання, спосаб паступлення ў нелегальную рэалізацыю, а таксама магчымыя парушэнні з боку прадпрыемстваў гандлю і іх службовых асоб.

Дарэчы, папярэдні нелегальны гандляр маскамі ўжо аштрафаваны судом на 270 рублёў. У яго канфіскавалі масак на суму 11 520 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.