Мінчанцы, якая выкінула 3-гадовае дзіця з 12-га паверху, далі 23 гады

Мінскі гарадскі суд прысудзіў Іну Зубовіч, якая выкінула 3-гадовага сына з 12-га паверху, 23 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Жанчыну прызналі вінаватай у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане, перадае БЕЛТА. Прысуд можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым законам парадку. Але адвакат паведаміў, што яго падабаронная не будзе абскарджваць прысуд.

Нагадаем, што бок абвінавачання прасіў для Інны Зубовіч 25 гадоў зняволення, абарона — 8 гадоў калоніі. Сама жанчына на першым пасяджэнні папрасіла даць ёй смяротнае пакаранне.

34-гадовая мінчанка 28 студзеня вырашыла ўчыніць самагубства разам з малым сынам. Прычынай называюцца неўладкаванасць у асабістым жыцці і цяжкое матэрыяльнае становішча. Жанчына выпіла алкаголю сама і напаіла сына. Аднак пасля таго, як скінула сына з 12-га паверху, сама суіцыд не учыніла.

Пракурор папрасіла для жанчыны, якая выкінула ў акно дзіця, 25 гадоў

Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, два месяцы была без заробку

Перад тым як скінуць сына з 12-га паверху, мінчанка напаіла яго алкаголем

Мінчанка, якая выкінула 3-гадовага сына, папрасіла сабе смяротную кару

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі