Вы тут

Мінчанка выйшла з радзільні "падыхаць паветрам" і не вярнулася, цяпер яна ў СІЗА

Жанчыну чакае суд / Ілюстрацыйнае фота ByMedia.net

Мінчанка выйшла з радзільні "падыхаць паветрам" і не вярнулася. 31-гадовая жанчына пакінула дзіця і накіравалася ў гандлёва-забаўляльны цэнтр, дзе здзейсніла крадзеж — скрала жаночага адзення на 320 рублёў, паведамляе minsknews.by.

Зламысніцу затрымалі. Міліцыянерам яна сказала, што ў радзільні яе чакае дзіця. І тыя яе адпусцілі. Але ў радзільні жанчына не з'явілася, яе аб'явілі ў вышук. Цяпер яна ў СІЗА, яе крымінальную справу разгледзіць суд Кастрычніцкага раёна сталіцы.

Раней мінчанка ўжо пяць разоў была асуджана за крадзяжы і ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. У 2013-м яе пазбавілі бацькоўскіх правоў на сына, якому тады быў адзін год. Суд абавязаў маці кампенсаваць выдаткі за яго ўтрыманне. На сённяшні дзень запазычанасць складае амаль 18 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.