Мінчанін спрабаваў правезці праз мяжу буравую ўстаноўку

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, 32-гадовы жыхар Мінска вяртаўся з Польшчы праз пункт пропуску "Варшаўскі мост". Для перасячэння мяжы на беларускім баку ён абраў "зялёны канал", які не патрабуе дэкларавання тавараў.



Аднак аўтамабіль быў накіраваны на паглыблены дагляд. У салоне BMW мытнікі выявілі 10 запчастак для буравой ўстаноўкі. Згодна з дакументамі, якія таксама былі знойдзены ў кіроўцы, спецтэхніка каштавала  6,5 тысячаў еўра. Гэта больш як у 4 разы перавышала дазволены кошт для тавараў, якія не трэба дэклараваць.



У дачыненні да мужчыны была распачата адміністрацыйная справа, а запчасткі канфіскавалі да рашэння суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі