Мінадукацыі не падтрымала прапановы "балонскай заявы"

Нагадаем, што адукацыйную праграму “Балонскі працэс і Беларусь” рэалізуе агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Сярод патрабаванняў: магчымасць абіраць рэктара калегіяльным органам універсітэта і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установай. Агучаныя змены ў сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляецца ўмовай далучэння Беларусі ў 2015 годзе да Балонскага працэсу. Пад "балонскай заявай" брэстаўчане сабралі больш за 1000 подпісаў.

На ліст з Міністэрства адукацыі актывістам давялося чакаць больш за 3 месяцы. Пра яго змест Еўрарадыё распавёў каардынатар кампаніі Уладзімір Красько:

"Адказ, на наш погляд, з'яўляецца фармальным. У ім пазначана, што пытанне ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс ужо было разгледжана падчас прыняцца Кодексу аб адукацыі. І на дадзены момант ніякіх абмеркаванняў і па абранні рэктара, і па студэнцкім самакіраванні не плануецца".

Уладзімір Красько дадае, што чыноўнікі з міністэрства параілі звярнуцца да дэпутата Палаты прадстаўнікоў, каб той агучыў іх прапановы ў парламенце. Актывісты збіраюцца скарыстацца гэтай магчымасцю, і ўжо рыхтуюць адпаведны зварот да брэсцкага прадстаўніка ніжняй палаты парламенту

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі