Мінабароны Расіі выдавала скрыншот з мабільнай гульні за сапраўднае фота

Мінабароны Расіі выдавала скрыншот з мабільнай гульні за сапраўднае фота

Міністэрства абароны Расіі выдавала скрыншот з мабільнай гульні за сапраўднае фота. Расійскае ведамства спрабавала з яго дапамогай даказаць сувязь ЗША з тэрарыстычнай “Ісламскай дзяржавай”. Серыю чорна-белых здымкаў Мінабароны Расіі апублікавала ў Twitter 14 лістапада. Яны, нібыта, былі зроблены за пяць дзён да гэтага ў наваколлі горада Абу-Кемаль у Сірыі. Пасля таго, як сайт meduza.io напісаў пра паходжанне “неабвержных доказаў” (частка фота аказаліся кадрамі з відэа, знятага іракскімі вайскоўцамі ў верасні 2016-га), Мінабароны выдаліла твіт, прыбрала згаданыя скрыншоты з Facebook.

Мінабароны Расіі выдавала скрыншот з мабільнай гульні за сапраўднае фота
Скрыншот: meduza.io

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі