Мінабароны анансуе новыя льготы для тых, хто адслужыў у войску

Мінабароны анансуе новыя льготы для тых, хто адслужыў у войску

Грамадзяне, якiя прайшлi тэрміновую ваенную службу, атрымалі шэраг новых ільгот, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Змены ў Працоўным кодэксе, прапанаваныя Мінабароны, набудуць моц з 28 студзеня 2020 года. Згодна імі, пасля тэрміновай службы ў войску за грамадзянінам на працягу трох месяцаў захоўваецца працоўнае месца або даецца раўнацэнная пасада. Прычым захаваць сваё працоўнае месца работнік зможа нават у прыватнага ўласніка. Раней гэтая норма датычыла толькі дзяржаўных устаноў.

Ёсць і змены ў Жыллёвым кодэксе. Тыя, хто адслужыў у войску, атрымаюць першачарговае права на інтэрнат. Гэта закране навучэнцаў і студэнтаў. Каб атрымаць інтэрнат у першую чаргу, ім спатрэбіцца рэкамендацыя на навучанне з вайсковай часці.

Акрамя таго, Мінабароны прапанавала шэраг іншых сацыяльных гарантый для тых, хто прайшоў тэрміновую службу ў войску. Напрыклад, гэта выбар месца размеркавання пасля навучання, бясплатнае навучанне на падрыхтоўчых курсах, перавага пры залічэнні пры роўных балах. 

Мінабароны анансуе новыя льготы для тых, хто адслужыў у войску
mil.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі