Міліцыянты затрымліваюць удзельнікаў сацыяльных пікетаў

Міліцыянты затрымліваюць удзельнікаў пікетаў, якія сёння праходзяць па ўсёй Беларусі ў рамках падрыхтоўкі да Сацыяльнага марша, запланаванага на 4 лістапада. У Мінску былі затрыманыя актывісты Партыі камуністаў Валерый Ухналёў і Дзмітрый Яненка, якія раздавалі газету “Таварыш”, а таксама журналіст Генадзь Шарыпкін.

Іх даставілі ў РАУС Савецкага раёна, дзе праверылі дакументы і адпусцілі без складання пратакола. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Валерый Ухналёў.

Паводле яго слоў, затрыманні актывістаў ПКБ адбыліся таксама ў Мар’інай горцы і Светлагорску.

Валерый Ухналёў: “Затрымлівалі Сяргея Абразоўскага. Ён раздаваў газету на рэчавым рынку ў Мар’інай горцы. Склалі пратакол і адпусцілі. Была затрыманая Святлана Міхальчанка ў Светлагорску таксама за распаўсюджванне газеты. На яе склалі пратакол і правялі дома вобыск без санкцыі пракурора”

Нагадаем, сёння ў розных гарадах Беларусі праходзіць каля 60 пікетаў. З заяўленых 458 сацыяльных пікетаў улады дазволілі толькі тры — два ў Брэсце і адзін у Наваградку.

Напярэдадні, міліцыя папярэдзіла заяўнікаў акцый аб незаконнасці правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі