Міліцыянты затрымалі вайскоўца-ўцекача з часткі ўнутраных войскаў

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Мінску вайскоўца тэрміновай службы, які ўчора са штых-нажом уцёк з вайсковай часткі 3310, калі быў у нарадзе. Як інфармуе БелаПАН, хлопец паспрабаваў захапіць аўтамабіль у жыхара Астрашыцкага гарадка, але сустрэўшы супраціў, параніў мужчыну і ўцёк.
Адзначым, што згаданая частка адносіцца да ўнутраных войскаў і дыслакуецца ў Мінскім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі