Міліцыянты спрабавалі абшукаць офіс непрызнанага Саюза палякаў

29 сакавіка міліцыя спрабавала абшукаць офіс непрызнанага ўладамі грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў у Беларусі” (СПБ) у Гродна.  

А 9-й гадзіне ў суботу міліцыянты затрымалі машыну, у якой былі галоўны рэдактар “Польскага часопіса на чужыне” ("Magazyn Polski na uchodźstwie") Ігар Банцэр, кіраўнікі непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс і Юзэф Пажэцкі. Міліцыянты заявілі падазрэнні, што ў багажніку аўто ёсць нелегальная літаратура, і запатрабавалі адчыніць яго. Аднак пасажыры адмовілі, пераселі ў іншую машыну і з’ехалі. Пасля таго міліцыянты скіраваліся ў офіс СПБ, аднак нічога там не знайшлі. Адзін пакой быў закрыты на ключ, але, каб вынесці дзверы, патрэбная санкцыя пракурора, якой “госці” не мелі. Нагадаю, што "Magazyn Polski na uchodźstwie" і "Głos znad Niemna na uchodźstwie" зарэгістраваныя ў Польшчы, Беларусь жа рэгістраваць іх адмовілася.

www.belapan.by