Міліцыянты шукаюць лідскіх хлопцаў, якія выйшлі на акцыю за незалежнасць

Міліцыянты шукаюць лідскіх хлопцаў, якія выйшлі на акцыю за незалежнасць

У Лідзе міліцыя шукае ўдзельнікаў акцыі за незалежнасць Беларусі. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала актывістка руху "За свабоду" Вольга Быкоўская.

Паводле яе звестак, міліцыянты склалі пратакол на Іллю Шаблінскага. "У яго забралі тэлефон і зараз па Лідзе шукаюць іншых удзельнікаў. Невядомага арганізатара запужваюць крымінальнай справай. У бацькоўскіх чатах пішуць папярэджанні", — напісала Быкоўская.

Акцыя ў Лідзе прайшла 22 снежня. Каля дзесяці юнакоў выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі да помніка князю Гедзіміну, а потым перайшлі да галоўнай гарадской ялінкі на плошчы Леніна. Адзін з іх трымаў плакат "Belarus is not Russia" ("Беларусь не Расія"). Акцыя доўжылася каля дзвюх гадзін, затрыманых не было. 

Шаблінскі — адзіны паўналетні ўдзельнік акцыі. Яму 18 гадоў, хлопец працуе афіцыянтам. Астатнія — школьнікі і навучэнцы гімназіі, ім па 16-17 гадоў.

Міліцыянты шукаюць лідскіх хлопцаў, якія выйшлі на акцыю за незалежнасць
Пратакол на Іллю Шаблінскага / Фэйсбук
Міліцыянты шукаюць лідскіх хлопцаў, якія выйшлі на акцыю за незалежнасць
Папярэджанне ў чаце / Фэйсбук

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі