Міліцыянт, якога паранілі ў Івацэвічах, прыйшоў у прытомнасць

Міліцыянт, якога паранілі ў Івацэвічах, прыйшоў у прытомнасць

Міліцыянт, якога паранілі ў Івацэвічах, прыйшоў у прытомнасць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнага лекара Івацэвіцкай цэнтральнай раённай лякарні Васіля Юзэфовіча. Паводле яго інфармацыі, стан пацярпелага цяжкі і абумоўлены перанесенымі раненнямі і аперацыямі. Усе жыццёвыя паказнікі застаюцца стабільнымі. Цяпер лякарскі кансіліум вырашае пытанне з пераводам параненага міліцыянта ў шпіталь у Мінск.

17 жніўня супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС праводзілі рэйд у вёсцы Бабровічы. Каля 12.00 яны пад’ехалі да дома беспрацоўнага мясцовага жыхара —  праваахоўнікі ведалі, што 57-гадовы мужчына мог мець незарэгістраваную агнястрэльную зброю. Гаспадар дома сустрэў міліцыянтаў з паляўнічым ружжом і адкрыў агонь на паражэнне: участковы міліцыянт 1976 года нараджэння загінуў, яго калега 1995 года нараджэння атрымаў раненні.

У пацярпелага міліцыянта шматлікія раненні грудной клеткі і паяснічнай вобласці з пашкоджаннем унутраных органаў. У лякарні яму спынілі ўнутрыбрушны крывацёк і зашылі раны.

Вяскоўца, які страляў па праваахоўніку, затрымалі і абясшкодзілі падчас спецаперацыі з удзелам АМАП.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі