Міліцыянт угаварыў ананімных злодзеяў вярнуць здабычу

Начальнік крымінальнага вышуку Буда-Кашалёўскага РАУС ўгаварыў ананімных злачынцаў аддаць скрадзеныя з камбайна акумулятары. Гэта адбылося ў калгасе "Рогінь". Начальнік вышуку Іван Шубіч абыйшоў усіх праблемных людзей, заклікаючы да сумлення і напіраючы на важнасьць бітвы за ўраджай. "Вы ўсё адно не прадасцё акумулятары - такі шум узнялі. Дый каштуюць яны толькі 332 тысячы рублёў", - пераконваў міліцыянт. У выніку невядомыя проста падкінулі акумулятары на месца злачынства.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі