Міліцыянт не паверыў магілёўцу і прымусіў яго распісацца ў чужой позве (відэа)

Міліцыянт не паверыў магілёўцу і прымусіў яго распісацца ў чужой позве (відэа)

У кур'ёзную сітуацыю трапіў праваабаронца і журналіст Аляксандр Буракоў: міліцыянты прынялі яго за іншага, піша сайт "Магілёўская Вясна".

Пасля судовага пасяджэння па справе газеты "Вечерний Могилёв" Буракоў выходзіў з залы суда, калі яго спыніў супрацоўнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Яўген Пугін. Міліцыянт назваў яго Міхаілам Уладзіміравічам і запатрабаваў, каб ён распісаўся на позве на імя Міхаіла Аршынскага

"Я яму сказаў, што мяне клічуць Аляксандр Сяргеевіч і ўжо пайшоў далей, але ён яшчэ раз мяне спыніў і цвёрда заявіў, што на самой справе мяне клічуць Міхаіл Уладзіміравіч Аршынскі. Атрымаўся нейкая постмадэрновая размова", — дзеліцца ўражаннямі Буракоў.

Ён яшчэ пару разоў паспрабаваў пераканаць міліцыянта, што той памыліўся, але няўдала. Буракоў пагадзіўся распісацца ў атрыманні позвы, але сваім імем і прозвішчам. Гэтая частка размовы трапіла на відэа, якое зняў наведвальнік суда Аляксандр Хамратаў.

У позве гаварылася, што Міхаіл Аршынскі павінен з'явіцца ў Бялыніцкі РАУС 19 верасня, бо на яго вядзецца адміністрацыйны працэс. Буракоў замест Аршынскага вырашыў не ехаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі