Міліцыя знайшла выкрадальніка 24 туяў з праспекта Пераможцаў у Мінску

Міліцыя знайшла выкрадальніка 24 туяў з праспекта Пераможцаў у Мінску

Міліцыя знайшла выкрадальніка 24 туяў з праспекта Пераможцаў у Мінску. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС сталіцы, 44-гадовы мужчына быў затрыманы 9 лістапада. Скрадзеныя дрэвы ён паспеў прадаць на рынку. Агульная сума шкоды склала 840 рублёў.

Выкраданне туяў адбылося ў перыяд з 2 па 5 лістапада. Раней праваахоўнікі казалі, што пайсці на такое злачынства маглі “нейкія адчайныя людзі”, бо тэрыторыя, дзе раслі дрэвы, знаходзіцца ў зоне агляду камераў відэаназірання.

Затрыманы раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. На яго заведзеная справа паводле ч.1 арт. 205 КК — пакаранне ад грамадскіх працаў і штрафу да зняволення тэрмінам да 3 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі