Міліцыя вядзе праверку з-за жорсткага збіцця немаўляці ў Салігорску

Пасля таго, як жанчына выпусціла з рук дзіця, яна некалькі разоў моцна яго б'е / скрыншот відэа autorun.by

Міліцыя зладзіла праверку па інцыдэнту са збіццём паўгадовага дзіцяці ў Салігорску, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Пакуль удалося высветліць, што 32-гадовая маці пакінула немаўля з 64-гадовай пенсіянеркай, таму што павінна была легчы ў бальніцу са старэйшым дзіцём.

Раніцай 16 верасня ў двары дома пенсіянерка ўжыла гвалт да малога. Гэты момант трапіў на запіс камеры вонкавага відэаназірання. Жанчына была аператыўна ўстаноўленая міліцыяй, дзіця агледзелі лекары — яго жыццю нічога не пагражае, — распавядаюць ва УУС.

Напярэдадні ў сеціве разышоўся відэазапіс, на якім жанчына выпускае з рук немаўля, а затым некалькі разоў б'е і кідае яго ў калыску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.