Міліцыя спадзяецца, што зніклая Ірына Кужэльная жывая, і працягвае пошукі

На Лагойшчыне працягваюцца пошукі Ірыны Кужэльнай, якая знікла 23 лістапада па дарозе са школы дадому ў вёсцы Беларучы Лагойскага раёна. Дагэтуль ніякіх станоўчых вынікаў няма.
Як паведаміў Еўрарадыё першы намеснік начальніка Лагойскага РУУС Уладзімір Жданеня, шанцы, што дзяўчынка жывая ёсць.

“Мы працягваем пошукі. Як і раней мы задзейнічаем вайскоўцаў. Аднак пакуль нічога новага не магу сказаць. Мы працуем у розных кірунках, здабываем аператыўную інфармацыю. Будзем казаць так: у нас ёсць надзея на тое, што яна жывая, паколькі трупа не знайшлі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі