Міліцыя разагнала спартовыя зборы нацболаў пад Мінскам

Не паспелі яны паставіць намёты, як лагер быў абкружаны шасцю аўтамабілямі, з якіх выскачылі людзі ў міліцэйскай форме і ў цывільным. Яны проста паклалі ўсіх удзельнікаў паходу на зямлю тварам уніз. Да нацболаў Дзяніса Сахара і непаўналетняга Аляксандра Палякова ўжылі слезацечны газ і кайданкі.



Заплечнікі нацболаў абшукалі, забралі газеты і пнеўматычную вінтоўку, якая знаходзілася ў свабодным грамадзянскім абароце. Пасля гэтага 11 актывістаў арганізацыі даставілі ў Ждановіцкае аддзяленне міліцыі, дзе на іх склалі пратаколы за “распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы”. Нацболам вынеслі пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці — ім дадуць штрафы ад 100 да 800 тысяч рублёў. Дзяніса Сахара этапавалі ў ІЧУ Мінскага раёну да суда, бо на яго склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыі, інфармуе БелаПАН са спасылкай на паведамленне нацболаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі