Вы тут

Міліцыя прыехала на "Канікулы з Богам" на Шчучыншчыне

"Канікулы з Богам" / dzyannica.by

Супрацоўнікі міліцыі арганізавалі на тэрыторыі касцёла ў Шчучыне мерапрыемства, якое назвалі "Святам дружбы дзяцей і дарослых". Сюды была прывезена тэхніка, амуніцыя і зброя. У гэты час у касцёле праходзілі "Канікулы з Богам", на якія прыехала больш за 500 дзяцей.

Як паведамляе dzyannica.by, побач з міліцыянтамі былі выхаванцы ваенна-патрыятычнага праваслаўнага клуба "Дружына". Яны паказвалі аднагодкам-каталікам, як можна хутка і спрытна зрабіць разборку і зборку зброі. Так госці касцёла хацелі зацікавіць дзяцей  да службы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.