Міліцыя працягвае пошукі злачынцаў, якія раскапалі магілы ў Курапатах

Да 4 ліпеня працягнутае расследаванне крымінальнай справы па факце апаганьвання пахаванняў ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.
Нагадаем, у пачатку красавіка невядомымі там былі раскапаныя дзве магілы. Была распачатая крымінальная справа. Гэтае злачынства караецца альбо грамадскімі працамі, штрафам, альбо арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, а максімальна — абмежаваннем волі да трох гадоў.  

Аднак асобы злачынцаў дагэтуль не ўстаноўленыя, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі