Вы тут

Міліцыя пра затрыманні ў Гродне: быў канфлікт, пры якім пацярпеў супрацоўнік МУС

Той самы міліцыянт, які зваліўся на зямлю / кадр з відэастрыму

Гродзенская міліцыя пракаментавала прыхільнікам Сяргея Ціханоўскага затрыманні.

Прадстаўнік аддзялення міліцыі выйшаў да гродзенцаў і заявіў, што адбыўся канфлікт, падчас якога пацярпеў супрацоўнік МУС.

"Усе ўдзельнікі канфлікту затрыманыя і дастаўленыя ў органы ўнутраных спраў. З улікам значнай колькасці асоб, якія затрыманыя ў выніку гэтага канфлікту, і сведкі, і відавочцы, якія звярнуліся да супрацоўнікаў унутраных спраў, — усе дастаўленыя ў органы ўнутраных спраў, з імі праводзіцца разбіральніцтва. Па заканчэнні будзе дадзеная прававая ацэнка", — паведаміў ён.

Відэастрым апублікаваў у сваім Telegram-канале блогер NEXTA.

29 траўня ў Гродне падчас выбарчых пікетаў быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. Спярша да яго чапляліся дзве жанчыны з правакацыйнымі пытаннямі. Потым яны выклікалі міліцыю і заявілі, што той не хоча адказваць на іх пытанні і сыходзіць. Калі міліцыянты паспрабавалі затрымаць блогера, гродзенцы сталі ім перашкаджаць. У сумятні адзін з міліцыянтаў зваліўся на зямлю. 

Пасля гэтага Ціханоўскага і некалькі яго прыхільнікаў затрымаў АМАП.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.