Міліцыя пра інцыдэнт у Новай Баравой: супрацоўнік "адштурхнуў нагой" мужчыну

Міліцыя пра інцыдэнт у Новай Баравой: супрацоўнік "адштурхнуў нагой" мужчыну

Прэс-служба МУС абвясціла афіцыйную версію падзеяў у Новай Баравой, дзе невядомы ў цывільным хапаў дзяўчыну і пагражаў пісталетам мужчыну, які за яе заступіўся. Пры гэтым нападнік стукнуў мужчыну нагой у жывот. 

Паводле версіі міліцыя, група моладзі "развешвала незарэгістраваную сімволіку". Пабачыўшы міліцыянтаў, яны кінуліся ўцякаць.

"Адзін з супрацоўнікаў, крыкнуўшы "Міліцыя", дагнаў дзяўчыну. Мужчыны, якія знаходзіліся ў гэты час у двары, сталі яго абражаць і паспрабавалі вызваліць затрыманую. У адказ міліцыянт у чарговы раз папярэдзіў аб неправамернасці дзеянняў тых, хто сабраўся, затым дастаў траўматычную зброю, адпіхнуў нагой падыходзячага да яго мужчыну, каб павялічыць дыстанцыю, і да прыбыцця патрульнай групы кантраляваў сітуацыю", — апісвае падзеі прэс-служба МУС.

Праўда, у міліцэйскім відэароліку чамусьці гэтыя падзеі не паказаныя — іх грамадства даведалася толькі з сацсетак і ад незалежных СМІ. На відэа выразна бачна, што мужчына ў цывільнай вопратцы б'е нагой у жывот мужчыну. Менавіта б'е, а не адштурхоўвае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі