Міліцыя патлумачыла затрыманні людзей на святкаванні Дня горада ў Жабінцы

Міліцыя патлумачыла затрыманні людзей на святкаванні Дня горада ў Жабінцы

Міліцыя патлумачыла затрыманні людзей на святкаванні Дня горада ў Жабінцы. Як інфармавала "Наша ніва", па словах відавочцаў, міліцыянеры затрымалі нейкага хлопца. Некалькі чалавек пачалі гэта здымаць на тэлефоны і іх таксама затрымалі (агулам — 7-8 чалавек). Асобных хлопцаў вінавацілі ў супраціўленні міліцыі і нават у пашкоджанні міліцэйскага мікрааўтобуса.

Паводле афіцыйнай версіі, якую агучыў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, п'яны мужчына абражаў праваахоўнікаў, на заўвагі не рэагаваў. Яго знаёмыя (7 чалавек) перашкаджалі ў затрыманні, пашкодзілі міліцэйскі аўтамабіль. Адзін з хуліганаў ударыў міліцыянера ў твар. У яго адносінах распачалі крымінальную справу. Цікава, што завадатара той сутычкі прыцягнулі толькі да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі