Міліцыя і памежнікі знайшлі калону трактароў, якую перапраўлялі ва Украіну
Калону з васьмі трактароў "Беларусь" перахапілі беларускія міліцыянты і памежнікі ў Маларыцкім раёне. Іх знайшлі ў лесе каля вёскі Новае Забалоцце. Затрыманыя два мясцовых
жыхары, 23-х і 25-ці гадоў, якія і планавалі нелегальна пераправіць
тэхніку за мяжу.
Як паведамляе БелаПАН, адзін з трактароў - новы, астатнія ўжо былі ва ўжытку, але знаходзяцца ў працоўным стане. Іх прыблізная цана - каля 100 мільёнаў рублёў.
Як паведамляе БелаПАН, адзін з трактароў - новы, астатнія ўжо былі ва ўжытку, але знаходзяцца ў працоўным стане. Іх прыблізная цана - каля 100 мільёнаў рублёў.