Мікалай Лукашэнка ў вайсковай форме падарыў пенсіянерам курэй і пеўня (фота)
![Мікалай Лукашэнка ў вайсковай форме падарыў пенсіянерам курэй і пеўня (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_09fa5c4a22817f464325828a0042bbc1_483096.jpg.webp?itok=sTrYAAH9)
Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы наведалі Мінскі дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў. Яны не толькі выступілі перад імі з канцэртнай праграмай (песнямі пра вайну, вершамі, маналогамі), але і прывезлі падарункі — дзясятак курэй і пеўня (з асабістай гаспадаркі Аляксандра Лукашэнкі).
На здымках БЕЛТА відаць, што частка вучняў, у тым ліку і Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, былі ў вайсковай форме савецкага ўзору. Больш таго, у іх былі макеты аўтаматаў.
Фота: БЕЛТА