Мікалай Аруцюнаў: “У мяне даўні раман з Беларуссю”

Наведаўшы студыю Еўрарадыё, вядомы блюзмэн Мікалай Аруцюнаў распавёў пра любоў да беларускай "Крамы" і беларускіх страваў, пра тое, што хоча быць Бандэрасам, і пра тое, што музыка не павінен залежаць ад апаратуры. Руся, Еўрарадыё: Вы – вядомы чалавек, а як Вы апынуліся ў Беларусі? Адкуль ведаеце наш гурт "Крама", і чаму вырашыліся на такое супрацоўніцтва?

Мікалай Аруцюнаў: Можна сказаць, што ў мяне даўні раман з Беларуссю, я б нават зазначыў, што з майго боку – з першага погляду! Спадзяюся, што другі бок да мяне таксама неабыякавы. Першы раз я быў тут у 1988 годзе, мы выступалі з маім гуртом “Ліга блюза”. Пасля столькіх гадоў магу прызнацца: нас тады папярэдзілі яшчэ ў Маскве, што граць будзем пад фанаграму… Як прафесійны музыка я тады быў пачатковец. Гэта быў адзін з пяці такіх выпадкаў у маім жыцці. Ну, сказалі, што трэба граць так, я і граў. Магу сказаць, што спяваць пад фанаграму ўжо шмат хто навучыўся, а гэта сапраўды майстэрства. Прычым і ў нас у Расіі, і ў вас у Беларусі.

Асабіста мне прасцей спяваць жыўцом. Зараз ужо не прапаноўваюць граць пад фанеру. Нам казалі: ну, няма ў нас магчымасці жывога выступу, а я адказваў: няма праблемаў, тады “Ліга блюза” не будзе граць! Шмат разоў былі такія прапановы ад тэлебачання. Гаварылі, што няма магчымасцяў. Аднак я ведаю, што для таго, каб падгучыць любы выступ, трэба не больш за 2 гадзіны. Трэба проста хацець гэтага.

ЕРБ: Мікалай, ці згодны Вы, што прафесійны музыка заўсёды і на любым апараце гучыць ідэальна?

М.А.: Канешне, не! Калі ўзяць гурт і паставіць перад імі два апараты: адзін самапальны, а другі – фірмовы, то, безумоўна, гучаць будзе лепш прафесійнае абсталяванне. Аднак прывяду прыклад гітарыста майго маскоўскага гурта “Funky Soul”, – куды б мы ні прыехалі, ён падключае сваю гітару да любога комбіка, і не важна, дзе ён зроблены, і выдае абалдзенны блюз!



ЕРБ: Яго насамрэч немагчыма не абажаць!

М.А.: Я таксама па жыцці не сустракаў больш харызматычнага чалавека!

ЕРБ: Раскажыце падрабязней пра ваш новы праект “Аруцюнаў і варвары блюзу”.

М.А.: Па-першае, гэта лагічны працяг нашага сяброўства. Сутнасць праекта: тры мовы, пакуль толькі адна песня на рускай, яна мая, якую спявае Ігар. Дзве песні "крамаўскія" спяваю я па-беларуску. У нас у рэпертуары 12 песень.

ЕРБ: Ці ёсць у планах супрацоўніцтва з іншымі беларускімі музыкамі?

М.А.: Ужо столькі выпіта, а п’ем мы ўжо нашмат менш. Ды, канешне, я не супраць, толькі пытанне фізічнае: я ж прыязджаю сюды на некалькі дзён, як усё паспець? Я не стомлены, аднак насамрэч няма часу. Вось зараз у вас, потым рэпетыцыя, потым футбол. Я шчыры фанат. Я хварэю за “Дынама-Масква” і за “Дынама-Мінск”.



“Хочацца быць Бандэрасам”

ЕРБ: Для таго каб быць прафесійным музыкам, ці трэба быць музычна адукаваным?

М.А.: Сам я, напрыклад, не маю музычнай адукацыі. Я бяру вопытам і доўгім тэрмінам у блюзе. Інструментальшчыкам, думаю, што нядрэнна будзе. Вакалісту, у прынцыпе, неабавязкова.



ЕРБ: Апошняе пытанне. Часта гавораць, што калі нешта даецца, то абавязкова і нешта адбіраецца. Ці давялося Вам чымсьці ахвяраваць дзеля музыкі?

М.А.: Так, было такое. Бацькоўствам не змог ахвяраваць: у мяне ёсць сын. Руся, вось табе сазнаюся - пастаянна ахвярую гастранаміяй: есці вельмі хочацца, аднак хочацца і быць Бандэрасам… Калі трапляю да вас у Мінск – сапраўды ахвярую і аб’ядаюся! Калі б не мая прафесія, то сядзеў бы я на двух крэслах. Усім астатнім не ахвярую. А навошта? Я раблю тое, што мне падабаецца!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі