Міхаіл Захараў абурыўся гульнёй брамніка: "Нахрана ты алкаша паставіў?"

Міхаіл Захараў абурыўся гульнёй брамніка: "Нахрана ты алкаша паставіў?"

У інтэрнэт трапіў відэазапіс нецэнзурнай лаянкі галоўнага трэнера мінскага ХК "Юнацтва" Міхаіла Захарава падчас матча з чэшскім "Тршынецам". Захараў быў вельмі незадаволены гульнёй брамніка Ігара Брыкуна, адзначае TUT.by.

На пачатку гульні браму "Юнацтва" абараняў Ян Шаляпнёў. У перапынку пры ліку 0:3 яго замянілі на Брыкуна. І ўжо на пачатку другога перыяду разрыў паміж камандамі адразу павялічыўся — 0:5. 

Пасля гэтага рэжысёры ўключылі мікрафоны на лаўцы мінскай каманды. На відэа чуваць, як Захараў цікавіцца ў свайго асістэнта Аляксея Баранава, навошта трэнер брамнікаў Дзмітрый Карпікаў выпусціў Брыкуна замест Шаляпнёва.

Захараў: Для чаго ён яго памяняў?

Баранаў: Тры.

Захараў: Ну і што? Ну *** з ім!

Баранаў: Тры яго.

Захараў: Ну, а гэты? Дзве яго. Алкаш, *****.

Потым Захараў пайшоў высвятляць сітуацыю ў Карпікава.

Захараў: А нахрана ты алкаша паставіў? Навошта алкаша паставіў? Тры кідкі — два галы. ***** ён патрэбны? Хочаш 10 галоў атрымаць? Атрымаеш, ***! ***** п'яніца патрэбны? Стаіць там, ***!

Гульня скончылася перамогай чэшскіх хакеістаў з лікам 7:2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі