Міхаіл Веллер: мяне засмуціла, калі Ціханоўская павіншавала Байдэна

Міхаіл Веллер: мяне засмуціла, калі Ціханоўская павіншавала Байдэна

Папулярны расійскі пісьменнік Міхаіл Веллер на сваім youtube-канале выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. 

Ён раскрытыкаваў "слаўную жанчыну і добрага чалавека" Святлану Ціханоўскую за тое, што яна павіншавала Джо Байдэна з абраннем на пасаду прэзідэнта ЗША. 

"Ніякага Байдэна насамрэч не існуе. Гэта фантом, разумееце? Усё гэта тая самая глабалісцкая сіла, якая за Байдэнам стаіць і ад якой нічога добрага чакаць не даводзіцца ні Расіі, ні Беларусі. Расія ўжо зведала, Беларусь яшчэ не зразумела", — заяўляе Веллер.

Гісторыю праўлення Аляксандра Лукашэнкі ён назваў "ператварэннем дабрадзея і бацькі народаў у тырана", які "пускае кроў уласнаму народу дзеля ўтрымання ўлады". 

На думку Веллера, беларускую эканоміку не чакае нічога добрага — толькі падзення жыццёвага ўзроўню і зніжэння эканамічнага патэнцыялу.

Расійскі пісьменнік рэзка выступае супраць прыходу заходняй дэмакратыі ў Беларусь: "А калі будзе заходняя дэмакратыя, поўная свабода і гэтак далей, то ўсё, канец, усё прададуць навынас, і на гэтым беларуская эканоміка скончыцца на "агляднае назаўжды". Гэтыя рэчы трэба разумець".

Веллер прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў і на выбарах 2011 года, напрыклад, агітаваў галасаваць за КПРФ Генадзя Зюганава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі