Міхаіл Мясніковіч выказаўся пра бюракратыю ў Беларусі

Міхаіл Мясніковіч выказаўся пра бюракратыю ў Беларусі

Міхаіл Мясніковіч выказаўся пра бюракратыю ў Беларусі. У інтэрв'ю тэлеканалу СТБ старшыня Савета Рэспублікі заявіў, што яна не павінна быць тормазам гаспадарчай дзейнасці. Паводле яго слоў, "бюракратыі павінна быць дастаткова", але яна не павінна паралізаваць гаспадарчую ці кіраўнічую дзейнасць.

Мясніковіч нагадаў, што нядаўна кіраўнік дзяржавы даў даручэнне ўраду да 1 студзеня 2017-га адмяніць усе непатрэбныя абмежаванні для бізнес-супольнасці. "Я ўпэўнены, гэта будзе зроблена. Але зрабіць гэта будзе вельмі-вельмі складана, таму што кожны будзе адстойваць сваё права на існаванне, на сваё месца пад сонцам", — кажа Міхаіл Мясніковіч. Ён бачыць праблему ў тым, што чыноўнікі "сярэдняй рукі", якія нешта не дазваляюць ці не ўзгадняюць, не нясуць ніякай адказнасці. "Але калі ён не дазволіў — усё, значыць усё памерла", — канстатуе спікер Савета Рэспублікі. Ён бачыць выхад у тым, каб з дапамогай заканадаўства вырашыць праблему, "каб была прапісана норма прамога дзеяння".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі