Microsoft: У пірацкую Windows ўбудаваныя 63 ўразлівасці для крадзяжу дадзеных

Microsoft: У пірацкую Windows ўбудаваныя 63 ўразлівасці для крадзяжу дадзеных

У апошні час з'явілася адразу некалькі паведамленняў пра штрафы віцебскіх прадпрыемстваў за выкарыстанне пірацкай Windows. Такія праверкі праходзілі таксама і ў Мінскай вобласці. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Дзмітрый Бераснеў, кіраўнік аддзела кіравання праграмнымі актывамі і кантролю выканання ўмоваў ліцэнзавання Microsoft у краінах СНД.

Бераснеў: "Праверкі праводзяцца як у Віцебскай вобласці, так і ў іншых рэгіёнах. Напрыклад, дзве папярэднія праверкі мелі месца ў Мінскай вобласці. Для правядзення такога кшталту праверак неабходны высокі ўзровень падрыхтоўкі супрацоўнікаў праваахоўных органаў".

Такія праверкі праходзяць рэгулярна, і цяпер у судах ёсць матэрыялы па некалькі справах, кажуць ў Microsoft.

Праверкі софту на прадпрыемствах пачалі праводзіць з 2014 года. Такая актыўнасць тлумачыцца тым, што зніжэнне ўзроўню пірацтва і ўзмацненне аховы інтэлектуальнай уласнасці з'яўляецца адным з крытэраў для ўступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

У кампаніі Microsoft Еўрарадыё распавялі, што выкарыстанне пірацкай Windows небяспечнае для карыстальнікаў не толькі штрафамі.

"Напрыклад, у самую распаўсюджаную пірацкую версію Windows (ZverCD) зламыснікамі ўбудаваныя 63 розныя ўразлівасці для крадзяжу дадзеных і кіравання камп'ютарамі, на якіх яна ўсталяваная. А 92 з 100 вынікаў пошуку па фразе "спампаваць Windows бясплатна" прыводзяць да атрымання віруса або страты канфідэнцыйнай інфармацыі", — кажа Дзмітрый Бераснеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі