Mens Fest абвясціў канчатковы лайн-ап

Арганізатары Men's Fest абвясцілі канчатковы лайн-ап мерапрыемства. Да названых раней Akute, Паліны Рэспублікі, Ilo&Friends (Польшча) ды “Фіолет” (Украіна) дадаўся брэсцкі гурт Pirouette.


“Я лічу, што ўсе гурты, якія выступяць, вельмі моцныя, — каментуе арганізатар фестывалю Зміцер Назараў. — Вядомыя яны, ці не, гэта ўжо другаснае пытанне. Дакладна, што за іх не будзе сорамна. І ў музычным сэнсе і ва ўсіх іншых”.


На фестывалі гурт Pirouette выканае песні з “White_singlе", які музыкі прэзентавалі на Еўрарадыё на пачатку верасня.


Нагадаем, што пяты штогадовы фестываль Mens Fest 2013 пройдзе 12 кастрычніка ў брэсцкім клубе “Сфера”. Замежным наведвальнікам імпрэзы арганізатары прапануюць 50% зніжкі на ўваходны квіток. Тыя ж, у каго на фестывальным тыдні Дзень нараджэння, прапускаюцца ўвогуле бясплатна. Для астатніх квіткі каштуюць 80 тыс. рублёў, але ў дзень канцэрта падаражэюць да 90 тысяч.


Даведкі: +375(29)7273097, +375(29)3139860

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі