Медыкі ў Брэсце атруціліся, дапамагаючы жанчыне, якая надыхалася серавадародам

Медыкі ў Брэсце атруціліся, дапамагаючы жанчыне, якая надыхалася серавадародам

Следчы камітэт праводзіць праверку здарэння на тэрыторыі Брэсцкай абласной клінікі, паведамляе прэс-служба ведамства.

Як распавядала Еўрарадыё, 13 ліпеня там атруціліся серавадародам чатыры чалавекі, з іх адна жанчына памерла.

Як выявілі следчыя, 40-гадовая брастаўчанка працавала ў памяшканні каналізацыйнай помпавай станцыі на тэрыторыі лякарні. Каля 19-й гадзіны яна перастала выходзіць на сувязь з калегамі. Адзін з работнікаў пайшоў правяраць і знайшоў яе ў непрытомным стане. Ён звярнуўся да медыкаў.

Па выкліку прыбылі 22-гадовая медсястра і 33-гадовы лекар. Яны таксама страцілі прытомнасць, калі спрабавалі дапамагчы жанчыне. Усіх іх выратавалі выкліканыя супрацоўнікі мНС. 

Пацярпелых шпіталізавалі, але выратаваць жыццё работніцы помпавай станцыі дактары не змаглі.

Папярэдняй прычынай трагедыі называюць уцечку атрутнага газу.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі