Медыкі: памерлы віцяблянін заразіўся каранавірусам ад замежніка падчас рэпетыцыі

Медыкі: памерлы віцяблянін заразіўся каранавірусам ад замежніка падчас рэпетыцыі

Заслужаны артыст Беларусі Віктар Дашкевіч кантактаваў з замежнікам — патэнцыйным носьбітам віруса. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Людміла Кавалёва.  

"Інфікаванне адбылося падчас рэпетыцыі", — паведаміла медыцынская чыноўніца. 

Віктар Дашкевіч стаў першай афіцыйнай ахвярай каранавіруса ў Беларусі. Яго шпіталізавалі 24 сакавіка з двухбаковай пнеўманіяй. Потым тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. 

Па словах Кавалёвай, у мужчыны было мноства спадарожных захворванняў: хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх, эмфізема, пнеўмасклероз, дыхальная недастатковасць 2-й ступені, хранічнае лёгачнае сэрца, хранічная недастатковасць кровазвароту, што ўскладніла цячэнне асноўнага захворвання і прывяло да дыхальнай недастатковасці.

Кавалёва дадала, што ў чальцоў сям'і памерлага віцябляніна каранавірусная інфекцыя не пацверджаная. 

У інтэрв'ю Еўрарадыё дачка Віктара Дашкевіча Ганна выказала меркаванне, што бацька мог заразіцца каранавірусам у лякарні, куды трапіў з пнеўманіяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі