Медыцынскія карткі жыхароў Германіі сталі даступныя онлайн

Медыцынскія карткі жыхароў Германіі сталі даступныя онлайн

З 17 верасня пацыенты дзяржаўных нямецкіх клінік пачалі карыстацца мабільным дадаткам Vivy. Ён мусіць спрасціць стасункі хворых з доктарам, паведамляе Deutsche Welle.

Дагэтуль карткі хворых былі электроннымі. Па замове пацыенту выдаваліся папяровыя копіі дакументаў. Цяпер да 2021 году ўсе ўладальнікі платнай дзяржаўнай медыцынскай страхоўкі мусяць займець электронныя медыцынскія карты для смартфона. Гэта прапанова новага міністра аховы здароўя Германіі Енса Шпана.

Дзякуючы новаму сервісу пацыент атрымлівае онлайн-доступ да вынікаў аналізаў і даследванняў, рэнген-здымкаў, дазіровак лекаў і накіраванняў да вузкіх спецыялістаў. Сваімі дадзенамі ён можа падзяліцца з іншымі лекамі, калі палічыць патрэбным. Праз дадатак таксама можна запісацца на прыём да доктара.

Тым часам у Беларусі медыцынскія карткі пацыентаў лічацца ўласнасцю дзяржавы і ў паліклініках нават не выдаюцца на рукі хворым.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі