Мазырскага скуралупа хочуць экстрадзіраваць з Расіі ў Беларусь

Мазырскага скуралупа хочуць экстрадзіраваць з Расіі ў Беларусь

У Маскве затрымалі жыхара Мазыра, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку па крымінальнай справе аб жорсткім абыходжанні з жывёлай. Паводле пастановы Ляфортаўскага раённага суда Масквы, ён узяты пад варту, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паведамляецца, што 28-гадовы мазырчук калечыў жывёлаў. Свае здзекі з іх мужчына здымаў на відэа, а потым выкладаў у адкрыты доступ у інтэрнэт. Следчыя ведаюць пра чатыры такія факты. Мазырчуку выставілі абвінавачанне ў жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое пацягнула яе калецтва, здзейсненае з нізкіх падахвочванняў, паўторна.

Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю абвінавачванага ў Беларусь.

Дарэчы, у 2007 годзе яго ўжо асудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі за падпал праваслаўнага храма ў Мазыры. У 2012 годзе ён выйшаў на свабоду. Але ў тым жа годзе быў затрыманы па падазрэнні ў апаганьванні двух праваслаўных храмаў у Мазыры. Падчас следства сярод матываў апаганьваньня храмаў мазырчук назваў варожае стаўленне да хрысціянскай рэлігіі. У 2013 годзе суд прызнаў, што свае ўчынкі ён рабіў у неадэкватным стане. Яму прызначылі прымусовыя меры бяспекі і лячэння.

На пачатку верасня 2018-га расійскія валанцёры перадалі беларускім зоаабаронцам шматлікія відэа, на якіх былі сцэны здзекаў з кацянят. Мужчына падпальваў жывёў, тушыў аб іх недапалкі, заліваў кіпенем, расчляняў. Адна з мазырскіх абаронцаў жывёл перадала гэтыя відэа ў міліцыю, а тая высветліла асобу скуралупа. Выявілася, што мазырчук знаходзіў кацянят па аб'явах у газеце, забіраў, а затым здзекаваўся.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі