Матч НХЛ завяршыўся масавай бойкай. Відэа

Масавая бойка адбылася ў другім матчы 1/8 фіналу плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) паміж хакеістамі "Калгары Флэймс" і "Ванкувер Кэнакс".

Як інфармуе lenta.ru, бойка адбылася прыкладна за хвіліну да канца гульні пры ліку 4:1 на карысць "Ванкувера" і заняла каля дзвюх хвілін. Зачыншчыкам бойкі стаў нападнік "Калгары" Брэндан Боліг, які пасля спынення гульні штурхануў саперніка. У бойцы, якая пачалася пасля гэтага, прынялі ўдзел усе палявыя гульцы, якія былі на лёдзе.

У выніку арбітры выпісалі камандам штраф, які склаў агулам 132 хвіліны.

Лік да канца матчу не змяніўся. А вось лік у серыі да чатырох перамог паміж "Калгары" і "Ванкуверам" стаў роўным — 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі