Мастоўскі райвыканкам хавае праўду аб пабудове крухмальнага заводу

Старшыня Мастоўскага райвыканкама Аляксей Шафарэвіч адмовіў сябру рады руху "За свабоду" Алесю Зарэмбюку ў арганізацыі грамадскіх слуханняў. Яны меліся адбыцца з нагоды будаўніцтва каля вёскі Ляда Мастоўскага раёну крухмальнага заводу. На слуханнях планавалася абмеркаваць наступствы пабудовы заводу для экалогіі раёна і здароўя жыхароў Мастоўшчыны. Па словах Шафарэвіча, такое мерапрыемства не мае сэнсу, бо з інфармаваннем і вывучэннем грамадскай думкі па гэтым пытанні цалкам спраўляецца раённая газета.

“Жыхары Мастоў не аднойчы звярталіся да мяне і выказвалі занепакоенасць шкоднасцю будучай вытворчасці крухмалу. Тым больш, што завод плануюць пабудаваць непадалёк рэк Нёман і Зэльвянка. Таму мы і вырашылі правесці слуханні. Аднак старшыні райвыканкама не цікавы альтэрнатыўны погляд на пытанне будаўніцтва заводу”, — сказаў Еўрарадыё Алесь Зарэмбюк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі