Мастакі сабралі 7,5 млн рублёў на аперацыю студэнтцы, якая трапіла ў аварыю

Па выніках дабрачынных акцый у мінскім Палацы мастацтва сабрана прыблізна 7,5 мільёнаў рублёў для правядзення некалькіх складаных аперацый студэнтцы Галіне Жыжыч, якая трапіла ў аўтакатастрофу. Акцыі адбыліся ў межах V міжнароднай дабрачыннай выставы жывапісу, графікі і скульптуры "Сакавіцкія каты", якая праводзіцца ў Палацы мастатцтва з 19 сакавіка па 8 красавіка.

Галіна Жыжыч, студэнтка трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, трапіла ў аўтакатастрофу ў канцы верасня 2007 года. Цяпер яна знаходзіцца на лячэнні ў Мінскай абласной лякарні.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі