Вы тут

Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву на "расіян", якія абражалі беларускую мову

Алесь Пушкін / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву пракурору Крупскага раёна на мужчын, якія прадстаўляліся расіянамі і абражалі беларускую мову. Здарэнне адбылося 8 траўня ў краме ў Крупках. Пушкін папрасіў "работніка ў фірменным адзенні крамы, але без бэджыка" паказаць, дзе знаходзіцца распушчальная кава. У адказ пачуў "лаянку, абразы беларускай мове і культуры, нахабнае сцвярджэнне, што ён, маўляў — "расіянін" і не лічыць патрэбным ведаць беларускую мову". Гэты работнік сышоў, але пазней мастак з ім зноў сутыкнуўся ў гандлёвай зале. І зноў здарыўся канфлікт. Па словах Алеся Пушкіна, мужчына зноў абражаў яго і беларускую мову. Яго падтрымаў і супрацоўнік аховы крамы, які таксама прадставіўся "расіянінам".

Праз некалькі гадзін работнік крамы напісаў заяву на Пушкіна ў Крупскі РАУС і ў мастака ўзялі тлумачэнні. Зусім магчыма, што "расіянін" прадставіў зусім іншую версію канфлікту.