Марзалюк настойвае, што ў Бабруйску знайшлі шлем князя Ізяслава Полацкага

Марзалюк настойвае, што ў Бабруйску знайшлі шлем князя Ізяслава Полацкага

У Беларусі знайшлі шлем, які, магчыма, належыць князю Ізяславу Полацкаму. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ са словаў доктара гістарычных навук Ігара Марзалюка, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў. 

Ізяслаў Полацкі — сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Менавіта пра яго легенда сцвярджае, што малы княжыч заступіўся за маці і выратаваў яе ад смерці. 

Артэфакт быў знойдзены ў Бабруйску на пачатку красавіка. Шлему — каля 1000 гадоў, ён мае інкрустацыю і пазалоту. Знаходка трапілася будаўнікам, якія паглыблялі дно Бярэзіны. 

Паведамляецца, што ў свеце існуе толькі 19 падобных шлемаў, якія захаваліся да нашых дзён. Бабруйская знаходка стала 20-й. Па сваім узросце шлем старэйшы за знакамітую шапку Манамаха, якой амаль 600 гадоў.

Спецыялісты адзначаюць, што вонкавы выгляд шлема сведчыць: гэта праца рабілася на замову, яна адзінкавая, выкананая, хутчэй за ўсё, скандынавамі.

"Менавіта такія шлемы называлі залацістымі шлемамі альбо залатымі шлемамі. Такія шлемы належалі, як правіла, тым, хто кіраваў дружынай. Як правіла – першым у бой ішоў князь. Усё гэта дазваляе казаць, што гэта ўнікальная рэч, якая, безумоўна, належала чалавеку з вельмі высокім сацыяльным статусам", — аналізуе Ігар Марзалюк.

Кандыдат гістарычных навук Сцяпан Цемушаў таксама лічыць сенсацыяй знаходку такога статуснага шлема. Ён падкрэслівае, што ў X–XI стагоддзях, калі існавалі такія шлемы, на тэрыторыі Беларусі фармавалася дзяржаўнасць. Межы Полацкага княства пашыраліся. Дружыны Ізяслава (а потым Усяслава) авалодвалі новымі землямі. Падчас адной з сутычак, магчыма, князя і забілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі