Мартынаў: Расія і Еўрасаюз — асноўныя партнёры ў замежнай палітыцы Беларусі

У Беларусі ёсць два асноўныя партнёры ў замежнай палітыцы — Расія і Еўрасаюз. Такую заяву зрабіў на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Па словах міністра, удзел ва "Ўсходнім Партнёрстве" з'яўляецца для Беларусі прыярытэтам. Таму нашая краіна актыўна ўдзельнічае ў ініцыятывах гэтай праграмы, а ўрад Беларусі, у сваю чаргу, прымае ўсе неабходныя структурныя меры.

Кіраўнік МЗС, як інфармуе "Інтэрфакс", таксама адзначыў, што Беларусь звярнулася ў Еўрапейскую Камісію з прапановамі па змесце праектаў супрацоўніцтва ў рамках Еўрапейскага партнёрства.

Адказваючы на пытанне наконт прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў рамках таксама прыярытэтнага замежнапалітычнага партнёрства з Расіяй, Мартынаў запэўніў, што працягваецца сур'ёзны разгляд гэтага пытання, але пакуль ніякіх канчатковых рашэнняў прынята не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі