Мартынаў: Беларусь лічыць, што адносіны з Літвой развіваюцца станоўча

Беларусь лічыць, што адносіны з Літвой развіваюцца станоўча. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 29 снежня на сустрэчы з літоўскім калегам Вігаўдасам Ушацкасам.
Паводле слоў Мартынава, Беларусь і Літву звязваюць добрасуседскія адносіны, нават нягледзячы на тое што краіны, магчыма, "арыентуюцца на розныя маякі".

У сваю чаргу Ушацкас зазначыў, што Літва зацікаўлена ў развіцці палітычных, эканамічных і культурных адносінаў з Беларуссю. Ён таксама падкрэсліў, што яму будзе цікава абмеркаваць з Сяргеем Мартынавым ініцыятыву ЕС "Усходняе партнёрства".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі