"Марсіяне", "зямляне", а таксама Кулінковіч, Памідораў і іншыя... (Фота)

Міхал Анемпадыстаў падарыў “лосям” тэкст да новай песні, а Аляксандр Памідораў нагадваў сапраўднага “бацюшку”. І гэта далёка не ўсё, што адбылося на прэзентацыі новага альбома “Героі”  гурта IQ48. Даўгачаканая прэзентацыя “Герояў” адбылася! Няхай публікі было не так шмат, як на апошнім канцэрце “БезБилета”, тым не менш выступ “лосяў” парадваў сваёй лёгкасцю, душэўнасцю і нейкай дакладнасцю: усё павінна было быць менавіта так. “Разаграваў” публіку гурт “Джамбібум”: этна-пазітыў каманды прымусіў людзей затачыць…




Самі “героі” выйшлі на сцэну ў святочных чорных кашулях з каляровымі гальштукамі. Па ўсім было відаць, што хлопцы засумавалі па мінскаму гледачу, таму энергетычна іх выступ нагадваў выбух на Марсе…





Публіка ў рэшце рэшт увайшла ў экстаз… Часам здавалася, што дзяўчынкі з танцпола пачнуць распранацца, альбо зробяць гэта з Сашам Ракаўцом…





Не абыйшлося і без любімых IQ48 дуэтаў. Аяксандр Кулінковіч не чакаў такога варыянта ягонай “Лучшей девушки Минской области”!





Алесь Лютыч чарговы раз парадваў сваім выдатным спевам у сумеснай песні з  IQ48  “Ляцець на Ўсход” .



Гурт "Джамбібум" у асобах Насты і Ані выканаў з "лосямі" выдатную песеньку пра тое, як хлопцы ламалі каліну...




Рок-паэт, заўсёды ціхі і прэўкрасны Міхал Анемпадыстаў узняўся на сцэну з віншаваннем для гурта і падарункам - тэкстам да новай песні!!!




Аляксандр Памідораў з’явіўся на сцэне ў вобразе “бацюшкі”. Кажуць, што спявак амаль не забыўся пра канцэрт “лосяў”, толькі дзякуючы Змітру Лукашуку, таксама аўтару тэкстаў IQ48, знакамітае “Выйсце” прагучала ў лепшых традыцыях выканання гэтай мега-песні!





Увогуле  “здаровыя лосі” выканалі нешта каля 30 песень… 3 гадзіны драйву, пазітыву, танцаў, жартаў…







Па сакрэту скажу, Яўген Бузоўскі ўжо ведае, якім будзе наступны альбом IQ48. Нават песні для яго ўжо пішуцца. Чакаем!:)



Фота by Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі