Марш новай Беларусі: стэла, кардон ля палаца Незалежнасці і белы верталёт (фота)

Пратэстовец стаіць насупраць ланцугу вайскоўцаў, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяжок 23 жніўня 2020 года / Еўрарадыё
Пратэстовец стаіць насупраць ланцугу вайскоўцаў, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяжок 23 жніўня 2020 года / Еўрарадыё

23 жніўня ў Мінску і іншых гарадах праходзіць Марш новай Беларусі. У сталіцы ў ім бяруць удзел больш за 100 тысяч беларусаў, не згодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў і жорсткасцю сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў мірных акцый пратэстаў. У 14:00 яны сабраліся ў раёне плошчы і праспекта Незалежнасці і рушылі ў бок Стэлы на праспекце Пераможцаў. Там да мітынгоўцаў далучыліся прадстаўнікі Каардынацыйнай рады — Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Максім Знак, Павел Латушка. Экс-міністр культуры агучыў перад прысутнымі крокі, якія плануе распачаць рада. Гэта адкліканне ўсіх дэпутатаў дэпутатаў палаты прадстаўнікоў і мясцовых дэпутатаў, якія не выказваюць свайго меркавання і пазіцыі, правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму аб вяртанні Канстытуцыі 1994 года, які абмяжоўвае тэрміны прэзідэнта.

Ад раніцы нядзелі ў раён Стэлы былі падцягнуты войскі. А міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў, што войска бярэ пад абарону помнікі другой сусветнай вайны. Магчыма таму Стэла і музей ВАВ ачапілі калючым дротам, уздоўж якога выстраіліся салдаты і АМАП у бронекамізэльках.

Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады заклікалі пратэстоўцаў не падыходзіць блізка да сілавікоў, каб не правакаваць іх на прымяненне зброі і сілы. Пасля 18:00 частка ўдзельнікаў акцыі разбрылася па горадзе, іншая пайшла ў бок палаца Незалежнасці, вакол якога выбудаваўся кардон з сілавікоў і ваеннай тэхнікі. У раёне заўважаныя БТРы, вадамёты і комплексы "Рубеж".

Пасля 19:00 з'явілася інфармацыя, што ля палаца незалежнасці прызямліўся верталёт Лукашэнкі. Апынулася, што беларускі кіраўнік прыляцеў "на месца падзей". З аўтаматам Калашнікава ў руках. 

Марш новой Беларуси: Стела, кордон возле дворца Независимости и верталёт (фото)

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі