Вы тут

Марш ЛГБТ у Кіеве прайшоў без правакацый, толькі жанчына легла на дарогу

Сілавікі суправаджаюць марш роўнасці ў Кіеве / kyiv.npu.gov.ua

Марш роўнасці "КіеўПрайд-2021" прайшоў у цэнтры ўкраінскай сталіцы без парушэнняў грамадскага парадку, паведамляе аддзел камунікацыі паліцыі Кіева.

Бяспеку грамадзян забяспечвалі у тым ліку супрацоўнікі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі, кінолагі і выбухатэхнікі, а таксама супрацоўнікі паліцыі дыялогу, якая адказвае за ўзаемадзеянне з арганізатарамі масавых мерапрыемстваў.

Арганізатары Марша роўнасці таксама заявілі, што мерапрыемства прайшло спакойна, перадае "Інтэрфакс -Украіна". Правакацый, акрамя жанчыны, якая легла на дарозе і намагалася перагарадзіць рух калоны, не было. Арганізатары падзякавалі праваахоўнікаў за добрую арганізацыю бяспекі.

Маршу роўнасці "КіеўПрайд-2021" прайшоў у Кіеве дзесяты раз. У гэтым годзе ў мерапрыемстве ўдзельнічалі каля 7 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.