Мархель абнавіў склад зборнай Беларусі па футболе

Мархель абнавіў склад зборнай Беларусі па футболе

Міхаіл Мархель абнавіў склад зборнай Беларусі па футболе. Напярэдадні матчаў кваліфікацыі Еўра-2020 у ёй з'явіліся новыя футбалісты. Як інфармуе прэс-служба АБФФ, збор пачнецца 2 верасня. Тады пашыраны спіс гульцоў з 30 чалавек скароціцца да 23. Пакуль жа на збор выкліканыя наступныя футбалісты:

Брамнікі — Аляксандр Гутар ("Дынама-Брэст"), Андрэй Клімовіч ("Шахцёр", Салігорск), Антон Чычкан (БАТЭ), Максім Плотнікаў ("Дынама-Мінск").

Абаронцы — Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Дзяніс Палякоў ("Урал", Екацярынбург, Расія), Сяргей Паліцевіч ("Кайрат", Алма-Ата, Казахстан), Сяргей Мацвейчык ("Шахцёр", Салігорск), Захар Волкаў (БАТЭ), Аляксандр Паўлавец ("Дынама-Брэст"), Мікіта Навумаў ("Жэтысу", Казахстан), Максім Швяцоў ("Дынама-Мінск"), Мікалай Золатаў ("Віцебск").

Паўабаронцы — Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Дзмітрый Бага, Яўген Яблонскі (усе — БАТЭ), Павел Няхайчык, Павел Савіцкі (усе — "Дынама-Брэст"), Сяргей Балановіч, Юрый Кавалёў, Макс Эбонг (усе — "Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Казахстан), Кірыл Пячэнін ("Віцебск"), Уладзіслаў Клімовіч ("Тарпеда-БелАЗ"), Іван Бахар ("Мінск").

Нападаючыя — Мікалай Сігневіч ("Ференцвараш", Будапешт, Венгрыя), Дзяніс Лапцеў ("Дынама-Брэст"), Максім Скавыш (БАТЭ), Віталь Лісаковіч ("Вараждзін", Харватыя).

6 верасня беларуская зборная згуляе ў гасцях з Эстоніяй (матч кваліфікацыі Еўра), а 9 верасня таксама на чужым полі — з Уэльсам (таварыскі паядынак).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі