Марціновіч: Раман "Prezident L" — твор не літаратуры, а паліттэхналогіі

Асновай для твора стала шэкспіраўская п'еса "Кароль Лір". Завязкай для рамана "Prezident L" служыць падзел Беларусі паміж трыма сынамі састарэлага прэзідэнта — Раманам, Георгіем і малодшым Мікалаем.

Віктар Марціновіч, аўтар раману "Параноя", крытычна ацэньвае твор і кажа, што той мае мала адносінаў да літаратуры:

Марціновіч: "Нам, беларусам, трэба спыніцца называць літаратурай усякае лайно, якое мае вялікі памер... На мой погляд, дзеля таго каб ён стаў раманам, трэба хаця б, каб яго мова не нагадвала мову прэсавых рэлізаў, якія выходзяць з беларускай улады. Я чытаю ўсе сцэны — і бачу, што гэта не раман, а ці то нейкі сінопсіс, ці то справаздача, напісаная нават не газетнай мовай... Таму што ў газетах не можа быць такой сухой мовы. Гэта мова нейкай афіцыйнай структуры, якая піша справаздачу".

На думку пісьменніка, гэты твор ствараў нейкі паліттэхнолаг з адной з уладных груповак. Магчыма, ён хацеў папярэдзіць другую групоўку пра небяспеку, якая створыцца пры занадта позняй перадачы ўлады пераемніку.

Марціновіч лічыць, што аўтар раману — хутчэй за ўсё пачатковец. Па яго словах, літаратары з імем больш ахвотна звяртаюцца да гісторыі ВКЛ, чым да сучаснасці:

Марціновіч: "Сучаснасць — гэта тэма для пачаткоўцаў. Я таксама чатыры гады таму дэбютаваў "у сучаснасці". Я болей натуральна адчуваю сябе ў сучаснасці. У сучаснасці і ў такіх сюжэтах, як каханне Палажанкі і Дашкевіча, маю больш цікаўнасці. Мне здаецца, Мне здаецца, што жыццё менавіта там. Што тычыцца таго, чаму ўсе гэтыя людзі "пруцца" на тэму прэзідэнта... Здаецца, у маргінала можа ўзнікнуць такое адчуванне, што беларуская сучаснасць вычэрпваецца і абмяжоўваецца тым, што робіць прэзідэнт".

Фота — budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі