Марадону падарылі яго партрэт у выглядзе матрошкі (відэа)

Дыега Марадона атрымаў незвычайны падарунак — матрошку ў выглядзе ўласнага партрэта. Пра гэта ў сацсетках паведаміў аўтар матрошкі — беларускі мастак Міхаіл Гулін.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні сёлетняга чэмпіянату па футболе Гулін зрабіў цэлую серыю "спартовых матрошак": Дыега Марадона, Вісэнтэ дэль Боске, Хасэп Гвардыёла, Жазэ Маўрынью і рэферы FIFA.